Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дубамі адвечнымі продкі

Дубамі адвечнымі продкі
Надзейна ў Айчыну ўраслі,
I вочы нябожчыцы цёткі
Валошкамі ў полі ўзышлі.

Вясковая вечная повязь
Вяртае жывых з забыцця.
Я – завязь, я – зерне, я – споведзь
Свайго разумення жыцця.

Чаго яшчэ ў свеце не будзе?!
I згаснуць: хто – ноччу, хто – днём
Высокія зоры і людзі,
Сусвет азарыўшы агнём.

I выстаіць стыласцю студзень,
I майскае ўспыхне святло,
Чаго яшчэ толькі не будзе,
Узросшы на тым, што было!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дубамі адвечнымі продкі - Леанiд Галубовiч