Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Клаўдзіі

Танцуе “лявоніху”
Сьнежная замець.
Смуткуе бярозка
Ў чаканьні вясны.
На вуснах каханай
Усьмешка блукае,
Мы кружымся ў вальсе –
Й ніякай маны
Няма паміж намі…

Усё як калісьці,
Парою юнацтва, –
Таюць сьняжынкі
Ў гарачых руках.
Я дзякую Богу,
Што даў мне магчымасьць
Разам з табой жыць
На гэтай зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Клаўдзіі - Юрась Півуноў