Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Творчасць

У майстэрні, у цішы незвычайнай,
Бы ў храме нябачнага бога,
Творыць майстар, даўно шкпінарам
Тут прапахлі і столь, і падлога

Вось замёр ён і быццам чакае,
быццам бы на мяжы адкрыцця.
І з мальберта за ім назірае
Пільны позірк мадонны й дзіця.

За мазком зноў кладзецца мазок,
Пэндзаць борзда на холсце танцуе.
У пакой прабіраецца змрок –
Ужо позна, а ён ўсё малюе.

Муза шэпча на вуха, як сыну,
Толькі майстру вядомыя словы.
І на беленай простай тканіне
Цуд зямлі нараджаецца новы…

Толькі ранішняю парою
Пэндзаль выпадзе з пальцаў ягоных.
Спіць мастак. На яго са спакоем
Звышыні пазірае мадонна…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Творчасць - Ксенія Валенда