Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Восень гордая, ды тое не грэх

Восень гордая, ды тое не грэх.
Горды я — вось што загана.
Я курлыканне чую –
быццам мне
смех
адрасаваны.

Па маіх пуцявінах сыну крочыць далей.
Выспацца б мне, каб пайсці за ім следам.
Будзе мой дом
у элітным
святле –
андрамедавым.

Хто другіх не любіў, таго слава міне –
гэтак гордасць сваю крыўдзіць я мушу.
Злістападзіцца восень,
прыйдзе зноў
да мяне
Папялушкай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восень гордая, ды тое не грэх - Лявон Неўдах