Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш БАЛАДА БОНЫ СФОРЦА

(2.02.1494-1557)

За карэтай, як самота, шэры пыл
З ветрам асядае на траву сівую.
У Італію да замкаў і магіл,
Нібы ў маладосць сваю даўно былую,
Уцякае Бона Сфорца ад сябе,
Ад кахання, ад князёў, ад шляхты п’янай,
Што ў маёнтках, вар’яцеючы ў журбе,
Можа пасмяяцца над старою паннай,
Што была красоткай, за якую біцца
Кожны быў гатовы, хто з ёй побач быў.
А цяпер жа следам толькі пыл клубіцца,
Пыл сівы, як тыя, хто яе любіў…
У карэце каралевы Боны многа
Дыяментаў, залатое драбязы
І яны грукочуцца на ўсю дарогу,
Быццам брама ў Беларусь на ўсе часы
Забіваецца цвікамі залатымі…

25.08.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА БОНЫ СФОРЦА - Віктар Шніп