Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая Радзiма дарагая

Мая Радзiма дарагая
Ў якi ты бок глядзiш усё
Памiж табою i Кiтаем
Не менш як дзесяць тысяч вёрст

Што ў Лiвii табе далёкай
I мiлы чым табе Iрак
Мне зразумець гэта нялёгка
Не ўцямiць гэтага нiяк

Агледзься ж! I убачыш Вiльню
Што ад Масквы блiжэй нашмат
На захад – Хелм, на поўдзень – Кiеў
Сустрэчны кожны там твой брат

Мая Радзiма дарагая
Ў якой ты хочаш быць сям’i
Хiба ў Iраку i Кiтаi
Табе сустрэнуцца сваi?

Жывi з суседзямi у згодзе
У свеце не шукай сяброў
З сабою побач ты iх знойдзеш
I больш не будзе варагоў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мая Радзiма дарагая - Уладзімер Гардзейка