Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адыходзiць эпоха адна

Адыходзiць эпоха адна
I за ёй надыходзiць другая.
Колькi iх адышло, а вайна
Ўсё яшчэ над зямлёю шугае.

Тыднi – жорсткасцей без прыкрыцця.
I секунды – сапраўдных геройстваў.
Жах, калi пазбаўляюць жыцця,
А вайна – то мiльёны забойстваў.

Хтосьцi хоча кагосьцi скарыць,
Падначалiць сабе яго мары…
Страшна нам, калi хата гарыць,
А вайна – сотнi тысяч пажараў,

Аб`яднаных пад крыкi ахвяр,
Цiхi стогн напаўмёртвай свабоды
У адзiны суцэльны пажар,
Дзе гараць i канаюць народы.

Не змаўкае хатынскi набат.
Прад вачыма – клады Ленiнграда
I выявы чужынцаў салдат,
I палаючых вулiц Белграда.

Б`юць у самае сэрца званы,
Iхнi гук не спынiць, не парушыць.
Крыважэрныя духi вайны,
Як у вас адабраць неўмiручасць?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адыходзiць эпоха адна - Змітрок Кузменка