Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зайздрошчу

Зайздрошчу адчуванням…
Тых…
З Майдану…
Не пабаяліся паўстаць што
Супраць гвалту…
Паводле мар сваіх
Пайшлі насуперак
Уладзе гідкай…
Вось як бы і нам так…
Вярнуць надзею…
Жабу з каляіны зрынуць…
Ад прорвы ў жыце адысьці…
Пачаць ужо нам, нарэшце,
Жыць мо?
Няўжо не надакучыла
Ва ўладзе чмо…
Народ рабуе што…
І…цісне…цісне… цісне…
На ўскраек свету
Ўсяго…
Бо заўтра зноў адна
Галеча свеціць…
Радзіма не даруе нам…
Бо столькі год пад ігам
Пакутуем…
Радзіма не ўратуе нас,
Калі сядзець…глядзець,
Як урад народ гвалтуе…
Уставай ужо, беларус,
Нарэшце…
Пара прыйшла пайсці і ўзяць…
Што нам належыць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зайздрошчу - Святлана Софіна