Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Непашчасціла

Глядзецца ў люстэрка
І не бачыць сябе-
Нестрымана больна.

Прыгадала той момант,
Як спаткала цябе –
Штось кальнула ў душы.

Нам зайздросцілі ўсе,
Як анёлам у небе –
Непашчасціла нам.

Дык забудзем усё,
Бо так жыць нам не трэба –
Не зрабілі мы так.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Непашчасціла - Надзея Шылавец