Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малiтва

МАЛIТВА
(паводле Жэо Норжа)

Другога сына цi няма ў цябе?
Прыйшлi яго да нас, каханы Божа,
Бо мы загразлi ў смуце ды журбе,
I цiсне нас зямных турбот аброжак.

Ужо сцякло ў нябыт багата год,
Пара камусьцi нашы сэрцы гаiць!
Але цячэ памiма вуснаў мёд,
Бы пчолы меданосаў пазбягаюць.

Другi твой сын падорыць нам любоў
I полымя святлiвае надзеi,
I шлях да храму нам пакажа зноў,
I золак, дзе твой добры зрок iрдзее.

Ён на Зямлi пакiне лёгкi крок,
Аздобiць свет наўкол буянскiм маем,
I мы ў падзяку за лагодны ўрок
Яго са спачуваннем расстраляем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Малiтва - Глеб Ганчароў