Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ВЯЛІКАЯ ЛАСКА

Брату Аляксандру
і яго жонцы Таццяне

Масква пазнаёміла вас,
Як маму і тату калісьці.
Правераны шлюб ваш і час,
І сын даўно вырас з калыскі.

І вы – маладыя яшчэ,
Хоць скардзіцеся на болькі.
Паверце, ля родных плячэй
Ваш лёс не такі ўжо і горкі.

Не так ужо скрушна ісці
Па рытвінах, цераз балота,
І весела кладку масціць,
Калі шчэ жыццё ў ахвоту.

Калі і каханне ў вачах
Да сёння зусім не астыла.
Хініце плячо да пляча –
І лёс вам падорыць сілы.

І лёс вам падорыць не раз
Шчаслівых дзён пад завязку…
Масква пазнаёміла вас –
Зрабіўшы вялікую ласку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ВЯЛІКАЯ ЛАСКА - Вера Буланда