Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш CАЛIГОРСК

Пабывайце у нас ў Салiгорску!
Вы не бачылi цудаў такiх.
Ў неба горад узнёсся шахцёрскi
Мiж балотаў i пустак былых.

Горад соллю зямельнай назвалi.
Лёсам стаў ён тваiм i маiм.
Салiгорск – гэта моцны “Белкалiй”.
Хопiць справы усiм маладым.

Праца ў шахтах – не проста маёўка.
Разам з местам расце камбiнат.
Не заўсёды ўдаецца ўсё лоўка,
Ўсё залежыць ад плёну брыгад.

А калi сцiхне шум на прыпынках,
I на вулiцах стане цямно,
Зноў заззяюць агнi у будынках,
Гляне “Зорка Венера” ў вакно.

I нясецца над Новым Палессем,
Па вясеннiм iмчыцца раллi
Беларуская гучная песня:
Соль жыцця – побач з соллю зямлi!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш CАЛIГОРСК - Леанід Зубараў