Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш МАЁ ПРАДЗiВА

– Памiраеш – жыта сей,-
Гаварыў дзед Аляксей…

Я родам з сялянскага роду,
Не маючы iншай раднi,
Я родам, як кажуць, – з народа,
На вёсцы мае каранi.

I дзед мой, i бацька – ад вербаў,
Спрадвеку жылi з мазаля;
Святое для нас – наша Вера,
А клопат – радзiла б зямля!..

Пасля, калi з’ехаў у горад,
Дамоў бы на крылах ляцеў:
i ў радасным стане, i ў горы
Спаткацца з маленствам хацеў…

Мяне спатыкала наўколле,
Ды нешта змянiлася ў iм,
Змянiлiся – лес наш i поле,
i сам стаў, напэўна, другiм…

Другiм, ды святому не здрадзiў,
Бо вёску – любiў i люблю.
i яблынi ў дзедавым садзе –
Я зноў па вясне пабялю!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш МАЁ ПРАДЗiВА - Міхась Курыла