Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спакой

Світанак. Вее ветрык свежасцю.
Пяшчота травеньскай красы.
Яліны прывіднымі вежамі
Стаяць, сівыя ад расы.

Галлё бяроз ярчэе кроплямі,
Асіны ціха шапацяць.
У небе доўгімі шматкроп’ямі
Дадому журавы ляцяць.

Усё наўколле росным позіркам
Глядзіць на веснавы дыван.
Зара прачнулася над возерам,
Над полем коўдраю туман.

Страху нябёс трымаюць кроквамі
Хваіны бору над вадой…
Стаю – спужаць не ў стане крокамі
Дзівосны ранішні спакой.

1997

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Спакой - Георгій Ліхтаровіч