Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Восеньскі парк

Фарбуе каменны дыван
У золата жоўклае лісце;
Прабуджаны ноччу, туман,
На золках, сыходзіць кудысьці.
А вецер, падкінуўшы фарбы,
Вядзе закаханых да лаўцы,
А потым, іх сэрцы, гарачыя скарбы,
Ад думак халодных схаваўшы,
Задумліва сцішыцца ў дрэвах
І моўчкі аддасца ўспамінам,
Мінулых спатканняў у скверах
І просьбаў прысвечаных льдзінам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восеньскі парк - Андрусь Вясёлка