Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пупышкі на вербах гнуткіх

Пупышкі на вербах гнуткіх
Гэта вясны пачатак.
У тэлефонных будках
Пачуўся шчэбет дзяўчатак.

Хоць халадком яшчэ вее,
Жанкі басаножкі абулі.
Сон прадаюць на скверах
Прыгарадныя бабулі.

У бляску і сонечным дыме
Вуліцы і дарожкі.
Усе мы вясной маладыя
I звар’яцелыя трошкі.

Жонка ад вокнаў гоніць:
– Куды ты, куды пазіраеш
Насупраць мяне на балконе
Дзяўчына ужо загарае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Пупышкі на вербах гнуткіх - Пiмен Панчанка