Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш I туды гара

I туды гара,
I сюды гара,
А паміж тымі крутымі гарамі
Ўсхадзіла зара.

Гэта не зара –
Дзяўчына мая.
Чорныя вочы, на ліцо бялява
Па воду ішла.

– Дзяўчына мая,
Напой мне каня
З тое да з тое, з тое крынічэнькі,
Да з поўнага вядра!

– Як я буду твая,
Напаю каня.
Сядзем да сядзем, сядзем да паедзем
Да белага двара.

А ў белым дварэ
Нічога няма,
Толькі да толькі, толькі куст каліны,
Што зроду не цвіла.

– Каліна мая,
Чаму ж не цвіла?
– Былі да былі сільныя марозы,
Змарозілі мяне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш I туды гара - З народнага