Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАЛiТВА ЗА КРАЙ

Зайду ў свой храм – на бераг рэчкi,
Дастану – хлеб… Пастаўлю – свечкi…
Укленчу ў травы – памалюся
За светлы вобраз Беларусi.

Слоў лiшнiх неба не пачуе,
Назад – у жыце заначую;
Нарву букет хмяльных валошак
i думаць буду – аб харошым.

Мая малiтва – верш на памяць,
Нашчадкi нешта ў iм паправяць.
Мне гэты свет заўсёды новы,
Шапчу яму малiтвы словы:

“Даруй грахi, ласкавы Божа.
Даруй i бедным, i заможным…”
Перад табой мы ўсе адзiны,
Адна на ўсiх у нас – Радзiма!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш МАЛiТВА ЗА КРАЙ - Міхась Курыла