Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МОЙ ПАКЛОН

За хлеб – прадукт высокай пробы,
За хлеб, што маем на стале,-
Паклон шлю нiзкi хлебаробам,
Паклон вам, людзi, на сяле!..

Вялiкi дзякуй – хлебапёкам,
Хто булкi смачныя пячэ,-
Хай справа лiчыцца нялёгкай,
Аднак – пачэсная яшчэ!..

Спраў i мужчынскiх, i жаночых,
Карысных спраў – не палiчыць,
Але й прафесар, i рабочы –
iмкнуцца часам даражыць.

Працуе кожны ў нас сумленна
(Сумленне ставiцца ў залiк!),
У працы – вопыт пакаленняў
i сэнс жыцця наш на зямлi!..

Ты аглянiся – палюбуйся,
Як родны край памаладзей,
На ўсёй прасторы Беларусi
Няма нядбайства анiдзе.

Вакол – кiпяць новабудоўлi,
Грукочуць цягнiкi да станцый,
Гудуць камбайны на жнiве ў полi
(А дзецi – вучацца ў школе!),
Для ўсiх зханятак ёсць i праца.

А будзе праца – будзем з хлебам,
А будзе хлеб – i песня, ведай, будзе!..
За шчасце жыць пад мiрным ясным небам
Бясконца ўдзячны часу нашы людзi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш МОЙ ПАКЛОН - Міхась Курыла