Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі мне надакучаць ролі

Калі мне надакучаць ролі,
я проста знікну з гэтай сцэны
і ціха перайду ў суцэльнасць
нірванна-неабсяжнай волі.

Перакуліўшы рэчаіснасць,
змяню фармат уласнай сілы,
каб распасцерці ў пространь крылы
і межы ўяўнасці расціснуць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі мне надакучаць ролі - Ірына Хадарэнка