Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Разам

Праз узгоркі уласнай волі,
міма ножак мясцовых модніц
я з ружовай півоняй ў далоні
завітаў да цябе з цёмных вуліц.

Ліхтароў прамяністыя плямы
асвятлялі мне шлях непрыкметна:
скрыжаванні, прыступкі і ямы.
Цені моўчкі блукалі бязмэтна.

У мяне з сабой усё, што маю:
гумар тонкі, амаль не прыкметны,
кветка з водарам роднага краю,
пацалунак пяшчотнага лета.

Калі здолiш у мяне закахацца,
дасягаць будзем разам мэты:
маляваць, чараваць, прачынацца,
у Дыснэйлэнд я набуду “білеты”.

Прыгажосць мы памножым на сілу,
будуць дзьмуць вятры як нам трэба.
Ты – каханая, я твой мілы,
ты – як сонца, а я нiбы неба.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Разам - Аляксей Міхееў