Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Зрываюцца гронкі дамашняй рабіны

Зрываюцца гронкі дамашняй рабіны,
як кроплі крыві на бялюткі паркаль,
і свецяць апошняй лістотай асіны,
і моліцца дуб – адзінокі святар.

Туманныя спевы без слоў і без грання,
хусцё паграбальнае, сонны сусвет,
самотныя думкі ды крык развітальны,
слязою туманнай заплаканы след…

Так восень туманам сівее, малюе
няісныя постаці ў белай імгле
і белай бязглуздзіцай далі рыхтуе
халоднаму подыху – новай зіме.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зрываюцца гронкі дамашняй рабіны - Алесь Спіцын