Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Зносіць восень лісце

Зносіць восень лісце ціхаплынна
І спыняе гронкамі рабін.
Зноў шляхі мае сышліся клінам,
Зноў, куды ні кінь, – усюды клін.

Сонейка, нібыта для ўспаміну,
Абудзіла постаці ялін,
Ды крывавяць кропкамі карміну
Кропелькі забытых журавін.

Ціша стыне, як перад спачынам,
Роспаччу знясіленых хвілін…
Клін заўсёды выбіваюць клінам,
Ды зляцеў мой жураўліны клін!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зносіць восень лісце - Георгій Ліхтаровіч