Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Зор даспелых дагараюць гронкі

Зор даспелых
дагараюць
гронкі
Млечным Шляхам
адлятае
журавоў касмічных
клін
нібы кнігу вечнасці
старонку за старонкай
смерць гартае
векі дамавін
сейбіт-бог
бяднейшы
і намнога
бога
неспатольнага жніўца
поўныя сусекі
зерня злога
і дарога
без пачатку
і канца
толькі крык мой быў
нібыта крылы
і ўзнімаў
над тым жніўём мяне
каб пабачыць мог я
што магілы
той хто нарадзіўся
не міне

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зор даспелых дагараюць гронкі - Васіль Зуёнак