Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяжарнасць

Птушка-ноч распрастала крылы,
Зоркі-пёркі пападалі ў сны…
Пожняй стомленай поўня застыла
У адбітках на нырках вады…

Задухмянай задухі шыпшына
Калыхае мацункі любві…
Конік чорны хрупоніць няспынна
І пяшчоцяцца веццем сады…

Птушка-ноч прамільгнула і сплыла:
Росны водар абняў паплавы…
Золкам волкім пад сэрцам круціла
Патаўсцелай, цяжарнай зямлі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цяжарнасць - Павел Гаспадыніч