Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш На досвітку

Вакол – ні гуку.
Салавей
Не выпускае ў неба трэль,
Бы звечара –
заўзята, ліха
не граюць конікі на скрыпках,
і хору жабак не чуваць:
усе “артысты” моцна спяць.

А дзесьці там, на гарызонце
ўжо вочы працірае сонца –
вось-вось яго прамень разбудзіць
прыроду ўсю,
прачнуцца людзі.

Пакуль жа – цішыня разліта,
пацягваецца сонна ліпа,
вярба ўздыхае ля ракі…

І… нараджаюцца радкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На досвітку - Святлана Локтыш