Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Берагі

Бераг твой узносіцца абрывам,
Бераг мой – нізінны, лугавы.
На тваім – табун сонечнагрывы,
На маім – духмяны пах травы.

А між імі серабро рачулкі,
Радаснай, жывой, нібыта ртуць.
Кожны дзень цябе я клічу –
Чуеш,
Ды мяне абходзіш за вярсту.

Я брыду прывялымі пракосамі,
(Вось дзівак, як збоку паглядзець!),
Коні на мяне цікаўна косяцца,
Дзівяцца хлапечае бядзе.

Прыгажуня, сядзь хутчэй у лодку
I вяслуй праз плынь,
Стань на траву…
Зёлкі тут прывабныя, салодкія…
Коні ўсьлед да нас пераплывуць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Берагі - Сяргей Законнікаў