Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Талька

Талька – слаўная рачушка,
Грунт яе пясчаны,
Бераг мяккі, як падушка,
Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,
А трава як лава.
Па грудах дубы, як вежы, –
Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш –
Цэлыя брыгады!
І такія іх абліччы,
Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі, качкі
І сіваваронкі.
Колькі шуму і гарачкі,
Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы
Вось у гэту Тальку:
Зачаруе, каго хочаш –
Лёню і Натальку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Талька - Якуб Колас