Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Самаўлюбёным аўтарам прысвячаецца

Зашоранаму флангаў не відаць,
зацыкленым нюансаў не заўважыць
і як на сябе з боку паглядаць?
на вагах на якіх свой скарб узважыць?.

Гідлівасць, гонар, пыха – то бяльмо
на двух вачах – такі вось чын запалу
цудоўны лік свой песцячы ў трумо,
пасвістваючы ачумелым шалам.

Люблю сябе! – астатняе – ўсё мрак;
Люблю сябе! – а ў гэтым вось пытанне,
на вершах у паэта не аншлаг,
чагосьці збоку ён, а не на скрыжаванні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Самаўлюбёным аўтарам прысвячаецца - Ігар Белкін