Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Самаму светламу пачуццю прысвячаецца

Самаму светламу пачуццю прысвячаецца…
Мне заўсёды цябе не хапала:
у вясновым п’янкім паўзмроку,
дзе чаромха пялёсткі губляла
ў рачаін гаманкіх сутоку.

Мне заўсёды цябе не хапала:
У гарачай паўдзённай спёцы,
Калі лета лянотна драмала, —
Без цябе існаваць не ў моцы.

І цяпер, калі верасень плённа
Небагаты пасаг збірае,
Штохвілінна амаль, штодзённа,
так, цяпер яшчэ больш не хапае!

Не стае, як паветра! Верыш?!
Ці ж табе я калі ілгала?!
І ў абдымках тваіх аберуч —
Мне заўсёды цябе замала!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Самаму светламу пачуццю прысвячаецца - Марыя Кобец