Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НА АДЛЕГЛАСЦІ ДНЯ

На адлегласці дня горад, дзе
я хаджу, ем, нешта раблю і ахвярны бядзе.
І гэтак да вечара, у каторы,
калі хмар няма, запальваюцца зоры –
яны зіхацяць, мільгацяць, тухнуць бы вуглі –
і я падоўгу гляджу на іх з зямлі.

На зямлі, дзе горад, адлегласці розныя:
яны ў выглядзе дарог то раннія, то познія.
Я ўжо на позняй, і вядзе яна мяне…
да мяне!
І лёгка мне, здаецца, лячу…
Не, я яшчэ не памру, бо не хачу.

Я кранаю зоры на адлегласці рукі –
гэта ўжо ранак; пяюны-жаўрукі
трапяцяць, ператвараюцца ў кроплі дажджу –
і я па мокрай адлегласці дня хаджу.
Брыду па горадзе зноў ахвярны бядзе…
Жыццё йдзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НА АДЛЕГЛАСЦІ ДНЯ - Лявон Неўдах