Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Буслы Скарыны

Усміхнуўся малады друкар.
Кніга, нібы бусел, на руках
Разгарнула крылы, каб ляцець.

Віктар Шніп

“Буслы Скарыны”- вобраз адпаведны,
Адразу хочацца ўдумліва чытаць,
Па друкаваных пёрках умацоўваць веды,
Крупіцы з клёкатам бусліным браць.

У гэтым вобразе – крыло Айчыны,
Святло бярозавых гаёў, дзяцінста след.
У мудрым позірку Францішака Скарыны
Нашчадкам літаральны запавет:

“Любіце кнігі – ведаў там крыніцы!”
Ляцяць да родных ніў асветніка званцы,
Нясуць набыткі друкаваныя, у сталіцы
Гняздоўі ўтульныя яны сабе знайшлі.

Аблюбаваныя калісь мясціны
Ўжо не пакінуць – будуць абжываць,
Каб мы маглі, як некалі ліцвіны
Духоўнай мудрасці набытакі прымнажаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Буслы Скарыны - Наталля Хмялеўская