Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асеннія кветкі

Нібы гараць вяргіні, аксаміткі,
Хоць кожны міг падлічаны зімой.
Халодным ранкам іх галовы ніклі,
А ў ясны дзень чакалі сонца зноў.

Пытаюцца яны нясмела,
Чаму не песціць сонечны прамень…
Не ўсё яшчэ саспелена насенне
Ды хмары чорныя на іх кідаюць цень.

Яшчэ не згасла і маё каханне,
Але халодны вецер не спыню.
Чырвонаю рабінай на змярканні
Каля тваёй дарогі я стаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Асеннія кветкі - Ларыса Вырко