Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На вясельлі ў весцы

“На вясельллі у весцы “

На вясельллі у весцы быў
Я такое і не сніў
Там гулялі ад душы
Нашы браткі бульбашы
Весяліцца ўсе сяло
А гасцей мо сто было
Толькі музыка пачнецца
Дык падлога зразу гнецца
Затрашчалі палавіцы
Не кабета-чорт у спадніцы
Як ударыць гапака
Заматае мужыка
Там сцяной стаяць бабулькі
Паглядаюць на танцулькі
Вельмі хочацца пабачыць
Каб было аб чым судачыць
Цяжка, цяжка гарманісту
Выглядае як “нячысты”
Узмакрэў, яшчэ пяе
А хаўруснік у бубен бье
Мужыкі і маладзіцы
Мільгацяць штаны, спадніцы
Быццам тут пчаліны рой
Хоць танцуй, а хочаш пой!
Сват са свахай справу знаюць
Хто жадае – наліваюць
А вясельле у разгары
Не было б якой ахвяры
Вельмі моцны первачок
Можна трапіць на кручок
На вясельлі ў весцы быў
Я такое і не сніў
Там гулялі ад душы
Нашы браткі-бульбашы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На вясельлі ў весцы - Мікалай Кот