Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Хутка ўжо зацвітуць верасы

Хутка ўжо зацвітуць верасы
І зялёнкі ў дажджах схаваюцца,
У чаканні асенняй красы
Арабіны долу схіляюцца.

Ўдалячынь паплывуць журавы,
Развітання з радзімай просячы,
Над карункамі соннай травы
Свой самотны напеў праносячы.

Неўзабаве й марозная просінь
Серабром упрыгожа зямлю.
Ты яшчэ не прыйшла, мая восень,
А цябе я ўжо шчыра люблю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хутка ўжо зацвітуць верасы - Зінаіда Гасціловіч