Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бярозы, сосны, верасы

Бярозы, сосны, верасы,
Вятрам і сонцу даспадобы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы роднае аздобы.

Раса на вейках дзеразы,
Як срэбра найвышэйшай пробы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы дарагой аздобы.

Сініцаў шустрых галасы,
Снягір, як золку расцяробы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы сонцавай аздобы.

Маёй любові адрасы,
Зліцця з іх прыгажосцю спробы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы вечнае аздобы!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бярозы, сосны, верасы - Алег Лойка