Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Чароўнае кола

У светлым коле родных і сяброў
Утульна, цёпла, радасна і лёхка.
У карагодзе досвіткаў і сноў,
У танцы на паверхні свету крохкай
Яно абараняе ад зімы –
Ад ледзянога подыху навалы;
Ад груганоў унутранай турмы,
Што на пустэчы страху панавалі.
Чароўным колам агароджу свет:
Цяпер маёй любові дастаткова,
Каб ад зімы пазбавіць сто планет!
Мне дорыць сілы сонечнае кола
Маёй сям’і.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чароўнае кола - Дар'я Дарошка