Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Надыходзіла восень няпрошана

Надыходзіла восень няпрошана,
паглядала ў мой ціхі пакой,
не сказаўшы ні слова, устрывожыла,
нібы маці сваёю сьлязой.

Залівала дарогі нябёсамі,
накрывала маркотай прасьцяг.
Не сьпяшалася, зь лёгкасьцю крочыла,
Добра ведала выбраны шлях.

Цалавала апошнімі промнямі
даравала і сьмех і тугу,
і стагнала ўночы пад вокнамі.
Я ўпусьціў. Я інакш не магу.

Nemaula

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Надыходзіла восень няпрошана - Аўтар невядомы