Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Фатон гультаяваты

Фатон гультаям стаў маларухомым,
стаіўся бо ў найблізкай ён пустэчы.
пакрыўджаны ён лёсам недарэчна,
і свет застыў, не рухаецца ў стоме…

Хто адпраўляў яго калісьці да планет,
сябрам данесьці цеплыню-святло,
чагосьці не ўлічылі, што было…
дарма чакае цеплыні сусвет…

Але душа яго слізгае праз жыццё,
прасторай пасля згубы той жаданай;
і там, калі народзіцца дзіцё,
то назавуць яго Андрэем… можа Ганнай..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Фатон гультаяваты - Андрусь Сталярык