Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як непазбежна завядае хутка кветка

Як непазбежна завядае хутка кветка,
Калі ў ёй няма належнай глебы і вады,
Таксама ў душы любога чалавека
Без іх не могуць расквітнець яскравыя сады.

За ёй патрэбна даглядаць штодзень рупліва,
Як мы ў гародзе даглядаем за зямлёй.
Ў іншым выпадку яна досыць імкліва
Ўся зарастае пустазельнаю травой.

Але нажаль ў штодзённых клопатах жыцця
Пра стан душы няма нам часу клапаціцца.
Таму замест духоўнага багацця набыцця
Мы ўсё жыццё праходзім прад вялікім міма.

І нам патрэбная ўся наша сіла духа,
Наш незаменны і невычэрпны рэсурс,
Каб скрозь жыццевыя цяжкія завірухі
Годна прайсці і не згубіць абраны курс.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як непазбежна завядае хутка кветка - Зміцер Аўчыннікаў