Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грамадства – гэта сокавыціскалка

Грамадства – гэта сокавыціскалка,
што кожнага імкнецца скарыстаць
па назначэнню, а пасля на звалку
закінуць і аб тым не ўспамінаць.

Яно, як ненажэрная пачвара,
Стараючыся душы паглынуць,
сцірае сведчанне асобы з твараў,
Імкненні сэрцаў хоча ў склеп замкнуць.

Замест людзей з’яўляюцца істоты,
Жыццё якіх нагадвае мне сон.
Усе яны баяцца адзіноты,
А я табе зайздрошчу, Рабінзон!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Грамадства – гэта сокавыціскалка - Ірына Хадарэнка