Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ветэран

Абутак шыць – заробак выпадковы,
Падмётак нават драных не дастаць.
А ён даноскі робіць, як абновы,
I штосьці хоча перабудаваць.

Сапраўдны ветэран – якіх нямнога.
3 пратэзам боль прыжыўся да нагі.
Ён верыць і у Леніна, і Бога,
Перабірае “Запарожцу” трыбухі.

Згнілі парогі, голіцца праводка,
Дыміць і пыхкае айчынны драбадан…
Ля выканкома колькі пяцігодак
“Ідэйны” праязджае ветэран.

Шыкоўныя нясуцца “мерседэсы”,
Залоцяцца ў катэджах вітражы…
А на душы – крывавы след пратэза,
I “месеры” ў піке… I прага жыць…

I жыў – каб выжыць, выжыў – каб змагацца.
Змагаецца і сёння ля хлява…
А цыгарэта ўсё не хоча загарацца:
– Скажы, за што, за што я ваяваў?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ветэран - Кастусь Цыбульскі