Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вось як

Як жа быць, як пражыць
з лёсам згоднаю?
Не па полі прайсці
Сцежкай ходняю!
Прывід шчасця з далёк
Усё мярэжыцца
Непазбежнасць сустрэць –
Не ўсцелецца.
Цаной існасць адкрыць
З гразі вызваліць
Твар абцерці рукой –
Долю выпесціць.
Не за морам было
гартавалася
Распазнала не ў час –
Не стрымалася.
Узнялося ўверх
Птушкай сіняю…
Праз гады пранясеш
Незабыўнае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вось як - Галіна Лазіцкая