Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошняя восень беларускага воўка

Зацугляны кастрычнік
шэрасцю хмарнай
вільготным адчаем
воўка вітае
жоўтым ліцем наўкола
беларуская мова
ападае да долу –
ног Перуновых
не грымотна, а волка
у скуголенні воўка
рэхам песня яго
да міжзор’я нясе
нашы раны і болеч
прыме ведае поўня
адзінокага воўка
і кашлатай душы –
у аброці імшы
беларускае мовы
пад кастрычніка словам
перуна дзяясловам
між зямлёю і небам
у крылатасці рэха –
кроплі звонкага смеха
арабінавым кветам
вернуць воўку імгненне
палымянага лета.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошняя восень беларускага воўка - Павел Гаспадыніч