Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясковае вяселле (З маленства)

Звініце, звонкія званкі
I разлівайся, смех!
Ва ўрачысты дзень такі
Не весяліцца – грэх.

Як каралеўна, маладая,
Хоць ты малюй на абразы,
I снег іскрыста вылятае
З-пад капытоў пад палазы.

Гараць на сонцы ярка стужкі,
Як струны, коні ўздоўж платоў.
Пад разудалыя частушкі
Злятае іней з правадоў.

Над чыстай лютаўскаю беллю,
Над беллю гурбаў і раўнін,
Ляціць вясёлае вяселле,
Злівае лёсы два ў адзін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясковае вяселле (З маленства) - Янусь Малец