Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па зоркавую долю

Кладзецца летні морак.
Злятае светлы сум.
Дадому вёдры зорак
Паўнюткія нясу.
Сцякае золкасць долу
З падолу
Па нагах.
Я зоркавую долю
Шукаю па начах.
I па зямлі прагрэтай,
Набраўшы кветак кош,
Са мною поруч лета
Ступае басанож.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Па зоркавую долю - Людміла Паўлікава