Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пошукі

Шукаюць хмаркі ў небе
той вясны,
Адзінай, непаўторнай
У цэлым свеце.

Я ў роспачы, бо недзе
На душы
Шукаю адзіноту,
Быццам у леце.

А дрэвы цягнуць кроны
У вышыню,
Рыхтуючыся разам
Да зімоўя.

У сэрцы – восень, клёны,
Цішыню
Сярод апаўшых я шукаю
Лісцяў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пошукі - Надзея Шылавец