Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бацькаў бычок

Бацькаў бычок.

Не мелася цягла былога,
Калгасу зданага ў,,агул,,
І бацька мой, каб жыць і строіць,
Бычка ў хамут конскі,,абуў,,.

І слаўны быў бычок чарненькі
Вазіць бярвеньне, кароў крыць,
Цяляткі былі, як паненкі –
І тым была яго карысьць!

Пілою дрэвы шмалявалі,
Імхом цярушачы пнёў сьпіл:
Не кралі мы! Мы наша бралі,
Каб на зямлі нашай пражыць.

Кухар-лясьнік – лясьнік сапраўдны,
Лес пілнаваў, зладзюг лавіў,
Нам пагражаў, страшыў бярданкай,
Ды бацькам у вугел сьціснут быў.

Харкевіч-упраўца, пан паважны,
З рысор двухколавых драбін,
Гусей, як шкоднікаў саўгасных,
Без промаху, навылёт біў.

Вось так жылі мы, ваявалі,
Пасьля апошняе вайны…
Што ж: кулі міма праляталі
І не жыгалі бізуны.

Згніло хлявоў тых бервяно,
Той час за горкаю сыйшоў,
А мне ж здаецца: усё жыцьцё,
Вязе нас – бацькаўскі бычок.
-12.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бацькаў бычок - Міхась Карцялёў