Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Зайшлі у цёплую кавярню

* * *
Зайшлі у цёплую кавярню,
каб выпіць кавы ля вакна.
Здаецца, час праходзіць марна
ад недаступнасці цяпла.

Сядзелі, у вакно глядзелі.
Зноў гаварылі ні пра што:
пра учарашнюю завею
і пра апошняе кіно.

Паклалі грошы і пайшлі…
А дні ішлі, а дні ляцелі –
сугучнасць з вечнасцю знайсці
ў час неабсяжнасці завеі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зайшлі у цёплую кавярню - Юрась Шамецька