Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Родная хата

Сцяжын-дарог на свеце многа,
Шляхоў таксама не злічыць.
Маленства нашага дарога
Да роднай хаты дабяжыць.

Адсюль пайшлі на голас часу.
Не ўсе вярнуліся назад.
Не папракнулі нас ні разу
Лісты засмучаных прысад.

Стаяла груша адзінока.
Цвілі вяргіні ля акон.
Ад хаты мы былі далёка.
Лісты ляцелі наўздагон.

Ляцеў над намі час крылаты.
Пялёсткі падалі на дол.
Прад хатай часта вінаваты.
Глядзіць праз шкло нямы дакор.

Ёсць кошт яму, а ёсць і плата –
Ты госць часовы ці спадар.
Будзь тройчы блаславёна хата –
Калыска наша і алтар.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Родная хата - Наталля Каліцька